Павел Левінаў: Каб сплаціць такія штрафы, застаецца прадаць нырку?
Віцебскі праваабаронца назіраў за ўсімі судовымі працэсамі над удзельнікамі акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. На ягоных вачах 10 чалавек аштрафавалі за ўдзел , і яшчэ дваіх – за заклікі абараніць суверэнітэт краіны ў Віцебску на Плошчы перамогі 29-га снежня. Людзі выйшлі са сцягамі, плакатамі і раздрукаванымі літарамі, з якіх склалі слова “Незалежнасць”. Самы меншы штраф, прысуджаны за гэта, склаў 594 рублі, а самы вялікі – 1350 рублёў.
Павел Левінаў уражаны такімі велізарнымі сумамі: – Калі не працуюць заводы і фабрыкі, калі ў заняпадзе сельская гаспадарка, то бюджэт можна папаўняць толькі за кошт штрафаў. Хаця мне таксама не зразумела, на што спадзяецца ўлада, калі чалавеку даюць 5 штрафаў па 50 базавых. Ён што – павінны прадаць нырку?
Праваабаронца адзначае, што віцебскія міліцыянты назіралі за ўдзельнікамі акцыі, але ніводзін не папярэдзіў іх пра адміністрацыйную адказнасць, хаця мусіў гэта зрабіць. І што віцебскі суд наклаў на іх штрафы, у тры разы вышэйшыя ў параўнанні, прыкладам, з полацкім судом. Павел Левінаў раіць падаваць касацыйныя скаргі, хаця першая спроба абскардзіць пакаранне не мела поспеху: абласны суд пакінуў без зменаў пастанову пра штраф памерам 25 базавых велічынь, прысуджаны Алегу Паўлаву.
Цакам гутарка з праваабаронцам Паўлам Левінавым:
Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя