Павел Мажэйка выйшаў са Следчага камітэту



Гарадзенскі журналіст, дырэктар «Цэнтра гарадскога жыцця» Павел Мажэйка выйшаў са Следчага камітэту, паведамляе @belsat.

Там ён прабыў некалькі гадзін.

«Маю адчуванне, што справа набірае размах. Статус наш не змяніўся: я падазраваны па справе, Алесь Пушкін застаецца за кратамі», – сказаў Мажэйка ў каментары «Белсату».

Ніякіх следчых дзеянняў не праводзілася, Павел знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Фота: Белсат