Павел Палейчык: Я вельмі ўдзячны за падтрымку
Фельчар Лідскай хуткай дапамогі Павел Палейчык, які быў засуджаны да 7 сутак за ўдзел у стрыме Сяргея Ціханоўскага распачаў збор на пляцоўцы „МалаМола”. Цягам сутак маладзён здолеў сабраць больш за 20 тысяч рублёў.
Павел каментуе куды пойдуць гэтыя ахвяраванні:
– Пагашу крэдыты. У мяне былі крэдыты на прыватызацыю жылля. Таму былі вельмі патрэбныя грошы, у плане, калі застануся без працы, у мяне сям’я, дзеці.
РР: Людзі вам пералічваюць грошы. Вы неяк звязваецеся з гэтымі людзьмі, дзякуеце ім за гэтую дапамогу?
– Я проста канкрэтна не ведаю, хто там пералічвае грошы. Я, канешне, калі ведаю каму, то дзякую і адпісваю, што вялікі-вялікі дзякуй. Нават не ведаю, як магу інакш аддзячыць.
На працы Паўла Палейчыка папярэдзілі, што ён з-за сваёй пазіцыі працуе да 9 ліпеня, аднак яго падтрымалі калегі, якія напісалі калектыўны ліст да кіраўніцтва ў яго абарону. Падпісалася каля 70 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Укантакце Паўла Палейчыка.