Павел Сапелка: Падчас пандэміі правы чалавека ніхто не адмяняў
У сувязі з каронавірусам у Беларусі сітуацыя з правамі чалавека можа яшчэ больш пагоршыцца. Калі трагічныя абставіны пытанне з правамі чалавека адцягнуць на другі план.
Тым не менш людзі павінны ведаць, што і падчас пандэміі COVID-19 правы чалавека ніхто не адмяняў. Гэта найперш у атрыманні поўнай і праўдзівай інфармацыі адносна сітуацыі з каронавірусам, кажа сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Павел Сапелка:
– Калі Міністэрства аховы здароўя не поўнасцю інфармуюць насельніцтва Беларусі пра стан з пандэміяй, з эпідэміяй і яшчэ там чымсьці, то гэта парушэнне правоў на атрыманне своечасовай поўнай інфармацыі.
Паводле Паўла Сапелкі, другая вельмі важная праблема: не дапусціць заражэння людзей каронавірусам у бальніцы:
– Каранцін павінен праводзіцца ў такіх умовах, каб не ставіць чалавека пад пагрозу заражэння. Чалавек павінен ставіць пытанне пра тое, каб яму забяспечылі ўмовы для яго ўтрымання, якія яму не пагражаюць.
Па словах праваабаронцы, любая сітуацыя ў самых розных сферах павінна быць узважанай з мэтай захавання жыцця і здароўя грамадзянаў.
Беларускае Радыё Рацыя