Павел Севасцьян зноў узначаліў у Слоніме партыю БНФ



У Слоніме адбыўся агульны сход сяброў партыі БНФ “Адраджэньне”.

 

На сходзе была абрана Слонімская гарадская Рада партыі БНФ “Адраджэньне” з чатырох чалавек. Кіраўніком Рады партыі БНФ зноў аднагалосна абраны Павел Севасцьян. Сябры партыі такі давер яму аказваюць ужо трэці раз. Сакратаром Слонімскай гарадской Рады партыі БНФ абраны Уладзімір Літвін.

Сябры Слонімскай партыі БНФ “Адраджэньне” абмеркавалі палітычную сітуацыю ў краіне і вырашылі прымаць самы актыўны ўдзел у дэмакратычным руху ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя