Павел Севярынец: Кожны беларус – вернік у глыбіні сэрца



Трыццаць дзевятая па ліку прэзентацыя кнігі “Беларуская глыбіня” Паўла Севярынца адбылася ў Глыбокім. Кніга складаецца з 84 глаў-эсэ, у якіх распавядаецца пра лёс беларусаў.

[Not a valid template]

Як кажа Павел Севярынец, “Беларуская глыбіня” – гэта 84 спосабы ўбачыць у Беларусі і беларусах Бога.

– Аб’яднаныя ж гэтыя глаўкі тым, што кожная з іх пачынаецца цытатай з Бібліі, а заканчваецца згадкай пра Госпада Бога. Дайсці да вобразу і падабенства Божага, закладзенага ў нашу Зямлю і кожнага беларуса, зразумець, што нацыянальная ідэя сутнасна хрысціянская. Кожны беларус – глыбока вернік у самай глыбіні свайго сэрца. Вось гэта і была задача – прасякнуць гэту глыбіню.

prezentacija_sevjarynec_2

Па словах Паўла Севярынца, за гэтыя выходныя ён наведаў шэсць гарадоў Віцебшчыны, у якіх прэзентаваў сваю кнігу, дыскі з песнямі беларускіх выканаўцаў і новы хрысціянскі партал КРЫНІЦА. INFO.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя