Павел Севярынец ладзіць прэзентацыі сваіх кніг



Палітык, журналіст, літаратар Павел Севярынец пачаў турнэ па беларускіх гарадах з прэзентацыямі сваіх кніг.

Апошняя па часе прэзентацыя адбылася на менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Кажа сам аўтар:

– У мяне праходзяць тэматычныя прэзентацыі на розных менскіх пляцоўках. Зараз мы зробім большы ўпор на беларускасць, можа быць, на культуру падчас гэтай прэзентацыі. Акрамя таго, я буду праводзіць прэзентацыі ў Гомелі, Рэчыцы, Бярозе, Пружанах і Івацэвічах. Такі кругабег звязаны з тым што трэба працягваць працу. Мы працуем „у доўгую”, мы працуем стратэгічна. Выдаем, як толькі можам, беларускія кніжкі і развозім іх па ўсёй Беларусі.

Павел Севярынец – адзін з лідараў цяперашняй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, заснавальнік „Маладога Фронту”, шэрагу палітычных ініцыятыў, форумаў, аб’яднанняў, былы вязень сумлення.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск