Павел Севярынец: Можам і зімой стаяць на варце Курапат
Палітык Павел Севярынец распавёў пра планы абаронцаў Курапатаў.
Павел Севярынец: Як вядома, 28 кастычніка ў Курапатах пройдуць Дзяды, а 29 кастрычніка – Ноч расстраляных паэтаў. Таксама 29-га папярэдне мы сустракаемся на нараду абаронцаў і будзем прымаць рашэнне, што рабіць далей.
РР: Якія прапановы?
Павел Севярынец: Большасць людзей настроены на тое, каб працягваць варту. Зараз вось будаўнікі пачалі выразаць лес у Курапатах, паламалі крыжы. Нельга ж так па-свінску сябе паводзіць! А да гэтага чыноўнікі абяцалі, што не крануць ніводны крыж.
РР: 30 кастрычніка будзе пяць месяцаў, як абаронцы Курапатаў стаяць на варце…
Павел Севярынец: Спадзяемся, што на Дзяды багата хто далучыцца да варты. Пакуль мы думаем на бліжэйшую перспектыву, што рабіць далей, але зусім не выключана, што працягнем стаяць ля рэстарана нават зімой. Увогуле, ёсць два варыянты далейшага развіцця падзей: будзем на варце да нейкай даты альбо да перамогі. Пакуль людзі ёсць, варта будзе стаяць.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя