Павел Севярынец – на волі



Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрымання ў Воршы.

Як паведамляе прэс-служба БХД, каля  ізалятара Севярынца чакалі сваякі і паплечнікі, яго павінны былі выпусціць у 14:35. Аднак з ізалятара палітыка адвезлі на вакзал і адпусцілі толькі там.

Як адзначыла маці палітыка Таццяна Севярынец, «адкуль бы Паўла не вызвалялі, яго заўсёды таемна вывозілі, толькі каб ніхто яго не сустрэў». Таццяна Севярынец мае намер напісаць скаргу на дзеянні адміністрацыі ізалятара.

Фота bchd.info