Павел Севярынец папрасіў мітрапаліта Веніаміна заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг
Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца, у сваім фэйсбуку паведаміла, што Павел Севярынец напісаў мітрапаліту Веніаміну ліст з просьбай заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, як хрысціянскі сімвал.
У 1995 годзе Ніл Гілевіч звяртаўся да мітрапаліта Філарэта з такой жа просьбай – патлумачыць, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сцягу. Філарэт адказаў, што ставіцца станоўча, бо гэта колеры белай плашчаніцы з крывёй Хрыста.
Беларускае Радыё Рацыя
