Павел Севярынец пачынае лідарскія курсы



18 кастрычніка а 18-й гадзіне ў Менску пачынаюцца бясплатныя лідарскія курсы Паўла Севярынца.

Заняткі – працяг вядомых „Курсаў дыджэяў Адраджэння”, якія праводзіліся ў 1999-2016 гадах. Сярод выпускнікоў гэтых курсаў – вядомыя грамадскія лідары Андрэй Кім і Алесь Мазанік, Зміцер Хведарук і Наста Палажанка-Дашкевіч, Ілля Дабратвор і Алег Корбан, Вольга Кавалькова і Дзяніс Садоўскі, Вікторыя Чаплева і Павел Дзюсекаў, Віталь Зыблюк і Барыс Гарэцкі, ды многія іншыя – агулам больш як 120 чалавек.

На працягу трох месяцаў шточацвер, з 18.00 да 20.00, пройдзе дзевяць тэарэтычных і тры практычныя заняткі ў галіне лідарства, масавай і індывідуальнай псіхалогіі, тэорыі і практыкі шоў, працы са СМІ, блогінгу, эфектыўнага менеджменту ў беларускім руху.

Як правільна выступаць, як адстойваць свой пункт погляду перад аўдыторыяй, як гуртаваць людзей і як працаваць у камандзе – у беларускіх умовах. Спачатку – тэст на беларускі ІQ. Рэйтынг дадаецца на кожным занятку. Затым – тры выпрабаванні (практыка).

12 найлепшых паводле рэйтынгу ўдзельнікаў атрымаюць дыпломы пераможцаў, яшчэ 12 здольных – сертыфікаты менеджараў.

Выкладчыкі – вядомыя дзеячы нацыянальнага руху.

18 кастрычніка – пачатковы тэст (100 пытанняў).

Час: 18.00.

Месца – прастора „Тартак” (вул. Магілёўская 2/2, за гандлёвым цэнтрам „Мост”, ст. метро „Інстытут Культуры”). Партнёр: кампанія „Будзьма беларусамі!”

Уваход вольны.

Для папярэдняй рэгістрацыі тэлефануйце: 80295160861 (Павел).

Беларускае Радыё Рацыя