Павел Севярынец пакараны арыштам на 10 сутак
Суд Савецкага раёна Менска пакараў аднаго з лідараў БХД Паўла Севярынца арыштам на 10 сутак.
Павел прызнаны вінаватым ва ўдзеле мітынгу ля Курапатаў 3 сакавіка. Але пакуль ён не арыштаваны.
«Асудзілі за арганізацыю і ўдзел, у пратаколе напісана „крычаў, выражаў сваё стаўленне на фоне бел-чырвона-белага сцяга“, — паведаміў ён „Свабодзе„. — Верагодна, яны хацелі даць гэтыя 10 сутак, бо на сёння анансаваная акцыя на прыступках КДБ са свечкамі з партрэтамі асуджаных. Магчыма, там хацелі забіраць.
Я ўжо выйшаў з суда, выкананне прысуду яны ўсклалі на Фрунзенскі райаддзел. Так што я нават не ведаю, калі „хапнуць“. Напэўна, яны не былі гатовыя, што я прыйду».