Павел Севярынец прэзентаваў берасцейцам „Беларусалім”
Кнігу „Беларусалім” палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца прэзентавалі ў Берасці. Прэзентацыя была прымеркавана да 36-х угодкаў з дня нараджэння добраахвотніка, які загінуў на ўсходзе Украіны, Алеся Чаркашына. Кажа сам аўтар:
– На Берасцейшчыне насамрэч я часта бываў і як палітык. І нават у палітычнай іпастасі на Берасцейшчыне, у Купліне, правёў 2 гады і 2 месяцы па палітычным абвінавачанні. Час ад часу, асабліва калі гэта звязана з Алесем Чаркашыным, калі гэта адбываецца ў царкве, тут ужо даводзіцца быць пісьменнікам, тут ёсць пэўныя абмежаванні. Я думаю, што хутчэй плошча – для палітыкі, царква – у значнай ступені для кніг. Хоць, канешне, мы лічым, што царква таксама мусіць браць удзел у палітыцы, каб не пакідаць гэтую сферу д’яблу.
[Not a valid template]
Мерапрыемства наведала каля 40 чалавек. Пасля прэзентацыі адбылася аўтограф-сесія Паўла Севярынца і продаж выданняў.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара