Павел Севярынец: Развязка у справе Курапатаў хутка павінна наступіць



Развязка ў справе са скандальнай рэстарацыяй у Курапатах хутка павінна наступіць. У гэтым перакананы сустаршыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Ён лічыць змены ў ахоўнай зоне Курапатаў, узнікненне там рэстарацыі юрыдычным і маральным злачынствамі. Неўзабаве сваё слова мусіць сказаць дзяржава.

— Насамрэч пакуль маўчанне, паўза зацягваецца, але рана ці позна давядзецца адказаць. Я думаю, усё больш і больш логіка і здаровы сэнс схіляюць да таго, каб прыняць рашэнне аб пераглядзе дазволаў на будаўніцтва, рашэнне аб зносе «Поедем Поедим» і зачыніць гэтую тэму. Я думаю, што тут выйсце адназначнае: іншага здаровы сэнс проста не падказвае. Гэта юрыдычнае злачынства, гэта маральнае злачынства  і яно павінны быць адпаведным чынам кваліфікаванае.

Пратэстоўцы арганізавалі штодзённую варту ў Курапатах, яны не пускаюць на тэрыторыю забаўляльнага комплексу машыны і актыўна раздаюць кіроўцам і мінакам інфармацыю пра ахвяраў, целы якіх знаходзяцца ва ўрочышчы.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск