Павел Севярынец: Тэрарызм павінен быць выкаранены



Тэрарызм так званай „Ісламскай дзяржавы” не мае апараўдання і павінен быць выкаранены. Яму не месца ў чалавечай супольнасці, – лічыць сустрашыня аргкамітэту па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец. Ён усклаў кветкі і запаліў зніч каля амбасады Францыі ў Менску ў знак салідарнасці з ахвярамі тэрактаў у Парыжы.

 – Мяне вельмі ўразіла, як беларусы хутка, дружна адгукнуліся на гэтую бяду. Кажуць, што беларусам абы вайны не было, свая хата з краю. Але мы бачым, што сотні людзей за сённяшні выходны дзень прыходзяць сюды, кладуць кветкі. Беларусы людзі не такія багатыя. Але кветкамі завалены ўвесь газон, усе падыходы да амбасады Францыі. Людзі моляцца, людзі перажываюць. Таму што кроў – гэта заўсёды кроў, смерць – гэта заўсёды смерць. Беларусам гэта вядома, можа як не многім народам у свеце.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Па меркаванню Паўла Севярынца, трагедыя ў Францыі прывядзе да значных зменаў у міжнароднай сітуацыі і палітыцы Еўропы і Францыі. „Думаю, што будзе ўзмоцнена змаганне з „Ісламскай дзяржава”, узмоцнены кантроль на еўрапейскіх межах. Не выключаю, што можа быць перагледжана стаўленне да так званага мультыкультуралізма, які дазволіў скласціся цэлым гетта – нацыянальным і рэлігійным, у першую чаргу ісламскім, у Еўропе,” -лічыць Павел Севряынец.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя