Павел Севярынец: Улады ідуць на саступкі



„Сядзець як забойцы, а нават і больш павінны наркадылеры, тыя хто арганізоўвае наркатрафік, а не тыя, хто ўпершыню паспрабаваў наркотыкі”, – лічыць сустаршыня аргакамітэту па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Справа па зменах у антынаркатычным заканадаўстве набыла грамадскі рэзананс, таму ўлады і ідуць на саступкі, але змены будуць хучэй касметычнымі, заўважае палітык:   

– Для таго, каб не было наркотыкаў у Беларусі, патрэбна нармальная мяжа з Расеяй. Мяжа праз якую б не вазілі гэтыя гераін і какаін. Для нас гэта канешне недастатковая мера. Так адбылося таму, што быў ціск ад саміх матуляў, адчайны крок іх галадоўка. З другога боку гэта дзясяткі тысячаў людзей. Па розных каналах абурэнне людзей ідзе, гэта можа дасягнуць такой жа вастрыні, як і ў выпадку з дармаедамі, таму вырашылі трохі “выпусціць пару”.

Напярэдадні Вярхоўны суд выступіў з заяваў, у якой не падтрымаў змякчэнне 328-й „антынаркатычнага” артыкула Крымінальнага кодэкса. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч у інтэрв’ю газеце „СБ. Беларусь Сегодня”.

Аніскевіч нагадаў, што ў парламенце знаходзіцца законапраект, які прадугледжвае зніжэнне ніжняй мяжы пакарання для спажыўцоў наркотыкаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя