Павел Севярынец заклікае ўшанаваць памяць Алеся Чаркашына
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заклікае ўшанаваць памяць Алеся Чаркашына. Мерапрыемства запланавана на 28 жніўня а 18-й гадзіне на могілках у Камяніцы-Жыравецкай пад Берасцем, на чарговую гадавіну гібелі добраахвотніка.
– Алесь быў вельмі светлы, быў вельмі моцны, вельмі прыгожы і вельмі веруючы хлопец. Адыйшоў ва ўзросце Хрыста. Ягоны знакаміты перформанс, калі ён выходзіў са скрываўленымі рукамі і заклікаў улады пакаяцца. Ён дагэтуль стаіць у мяне перад вачыма.
Алесь Чаркашын – берасцеец, старшыня гарадской арганізацыі БХД і добраахвотнік ДУК ПС, які памёр 28 жніўня 2015 году ад раненняў, якія атрымаў у зоне АТА на ўсходзе Украіны.
У той самы дзень, але на гадзіну пазней, памятнае мерапрыемства пройдзе і ў Беларускім доме ў Варшаве. Там адбудзецца паказ фільма Антося Цялежнікава “Не здавайся” і будзе працягнуты збор сродкаў на даробку помніка.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.