Павел Усаў: Крымінальны пераслед журналістаў можа працягнуцца 



Першы крок – гэта зачыстка напружання ў грамадстве. А такімі кропкамі з’яўляюцца таксама СМІ і журналісты – гаворыць палітолаг Павел Усаў.

Улады не могуць дзейнічаць на НЕХТА, на цэнтры інфармацыі за мяжой, той жа «Белсат». Таму яны ўздзейнічаюць на тых, хто ў Беларусі, уплываючы на альтэрнатыўную інфармацыйную сістэму. На жаль, журналістаў могуць чакаць вельмі сур’ёзныя палітычныя працэсы, магчыма нават абсурдныя прысуды. Галоўнае – запужаць журналісцкае асяроддзе, спыніць перадачу інфармацыі.

Журналісты значна адрозніваюцца ад тых жа блогераў. Журналісты не толькі перадаюць інфармацыю, але і рэалізуюць раз’ясняльную працу, каментуюць, фармуюць светапогляд, што вельмі важна ў доўгатэрміновай перспектыве. Цяпер паток інфармацыі велізарны, таму вельмі важным з’яўляецца і тлумачэнне рэчаіснасці. Больш таго, журналісты становяцца аўтарытэтамі не толькі ў перадачы інфармацыі, але і становяцца палітычнымі аўтарытэтамі. У пэўным сэнсе палітычнымі лідарамі. Журналісты становяцца асобамі, якія натхняюць людзей.

Безумоўна, атака на журналістаў павінна паказаць: вось мы пасадзілі палітыкаў, потым пасадзілі журналістаў і можам што заўгодна зрабіць з простымі людзьмі. Ідзе самы сапраўдны тэрор, – сказаў Павел Усаў „Польскаму радыё”.

Беларускае Радыё  Рацыя