Павел Вінаградаў выйшаў на волю
Фота на свабодзе выклала яго жонка Святлана.
Грамадскі актывіст Павел Вінаградаў выйшаў на волю ў нядзелю 22 жніўня. Яго жонка Святлана напісала пра гэта ў фэйсбуку.
Павел Вінаградаў быў затрыманы 5 ліпеня, у яго адбыўся ператрус. Вінаградава затрымалі за допіс у фэйсбуку, у якім, на думку міліцыі, утрымліваўся заклік да выхаду на акцыю пратэста. Спачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля дадалі яшчэ 30.