Паветраныя экскурсіі ад ТАА “Пружаны Авіяхімсервіс”



Незвычайныя экскурсіі прапануе жыхарам і гасцям горада ТАА “Пружаны Авіяхімсервіс”. Прадпрыемства займаецца авіяцыйнай хімізацыяй сельскагаспадарчых палеткаў. У вольны ад аграрных работ сезон  таварыства ажыццяўляе турыстычныя паслугі. Колькі  каштуе паветраная экскурсія над Беларуссю, высвятляла наша карэспандэнтка Ярына Троіцкая:

На сённяшні дзень распрацаваны два экскурсійныя маршруты. Асаблівай папулярнасцю ў турыстычным асяродку карыстаецца верталётная вандроўка “Замкі Беларусі”. Яна ўключае агляд Ружанскага, Косаўскага, Мірскага і Нясвіжскага замкаў. Акрамя гэтага з вышыні птушынага палёту можна ацаніць прыгажосць Белавежскай пушчы.

Кошт такіх экскурсій вагаецца ў залежнасці ад кольскасці пасажыраў.  Калі назбіраецца кампанія з 4 чалавек, то кожны заплаціць за палёт 150 даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя, Пружаны

Фота tetour.by