Павіншуем палітвязняў са святамі!
Шмат людзей, затрыманых і асуджаных па палітычных матывах, сустракаюць Новы год і Каляды за кратамі.

Сузаснавальніца праекта „Палітвязынкі” Жэня Доўгая распавядае пра тое, як іх можна павіншаваць з надыходзячымі святамі:
– Добры спосаб і дагэтуль рабочы, калі ведаеш, якое радыё гучыць у калоніі ці ў СІЗА, то можна патэлефанаваць на радыё і замовіць якую-небудзь песню і перадаць прывітанне. Людзі выходзілі і казалі, што гэта было важна для іх.
Па стане на 27 снежня ў Беларусі 1437 чалавек прызнана палітзняволенымі.
Беларускае Радыё Рацыя
