Пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Мікалая Статкевіча



Пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Уладзімір Сазанчук, які абараняў аднаго з лідараў апазіцыі Мікалая Статкевіча, а таксама відэаблогера Дзмітрыя Казлова (Шэры Кот). Рашэнне прыняла дысцыплінарная камісія Менскай гарадской калегіі адвакатаў, паведаміла жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

19 лютага кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці Міністэрства юстыцыі спыніла дзеянне ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці абаронцы Марыі Калеснікавай Людмілы Казак.

Казак назвала гэтае рашэнне звязаным выключна з яе дзейнасцю па абароне Калеснікавай. Раней Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката Марыі Аляксандра Пыльчанку, у дачыненні да двух іншых адвакатаў палітзняволенай Ільі Салея і Максіма Знака распачатыя крымінальныя справы. Салей знаходзіцца пад дамашнім арыштам, Знак — пад вартай, абодва прызнаныя палітвязнямі. Адвакаты з’яўляюцца падазраванымі па крымінальнай справе, якая расследуецца Следчым камітэтам па факце стварэння і дзейнасці Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.

Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 мая, Дзмітрый Казлоў — 10 чэрвеня 2020 года. Яны былі адміністрацыйна арыштаваныя за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, аднак пасля заканчэння тэрміну арышту іх не выпусцілі, абвясціўшы падазраванымі ў межах „справы Ціханоўскага” паводле ч. 1 арт. 342 КК (падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Абвінавачванне па гэтым артыкуле абодвум было выстаўленае 8 ліпеня.

Беларускія праваабаронцы прызналі Статкевіча і Казлова палітвязнямі.

belapan.by

Фота: pixabаy.com