Пажар на ўскрайку Берасця
Каля мікрараёна Задворцы, што на паўночна-усходнім ускрайку Берасця, гарыць лес.
Пра гэта паведамляюць відавочцы здарэння ў сваіх сацыяльных сетках:
– Я на супольным балконе 12-га паверха з відам на сённяшні пажар. Часамі полымя вышэй за дрэвы – гэта жахліва. Сапраўдная катастрофа для раёна.
Паводле іфнармацыі рэгіянальных інфармацыйных парталаў, на месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і МНС. Відавочцы здарэння паведамляюць пра тое, што пажар распаўсюджваецца па кронах дрэваў даволі хутка і ўжо знаходзіцца побач з аўтазаправачнымі станцыямі.
Маштабы надзвычайнага здарэння можна пабачыць на Youtube-канале «#ВАСЬКАПИЛОТ», які належыць відэааператару Васілю Пашалюку.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
