Будслаў: пажар у Нацыянальным санктуарыі патушаны (абноўлена)



Каля 11-й гадзіны агонь, які ахапіў дах Нацыянальнага санктуарыя, патушаны. Зала па-ранейшаму задымленая, падлога залітая вадой, храм застаўся бяз даху. Першым пра ўзгаранне гэтай раніцай паведаміў у Фэйсбуку пробачш касьцёла а. Дзьмітры Дубовік.

Найсвяцейшы Сакрамент і абраз Маці Божай Будслаўскай адразу пасля з’яўлення дыму былі вынесеныя ў бяспечнае месца.

З дапамогаю валянцёраў з касцёла таксама былі эвакуяваныя літургічныя праналежнасці, абразы, кнігі і іншыя пераносныя рэчы. На месцы здарэння каля 4-х гадзінаў працавалі мясцовыя пажарныя. Дадатковым разлікам з доўгімі драбінамі давялося дабірацца больш за 100 км з Газы Астравецкага раёну. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а таксама Апостальскі адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец выехалі ў Будслаў. Прычыны ўзгарання пакуль невядомыя.

* * * 

Раніцай 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на даху ўзнікла ўзгаранне. Пажарныя прыбылі на месца здарэння. Вернікаў заклікаюць да малітвы.

Як паведаміў Catholic.by пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік, Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай адразу пасля з’яўлення дыму былі вынесены ў бяспечнае месца.

З дапамогаю валанцёраў з касцёла таксама было вынесена ўсё, што толькі магчыма: літургічныя праналежнасці, абразы, кнігі і іншыя пераносныя рэчы.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч заклікае вернікаў да малітвы праз заступніцтва святога мучаніка Фларыяна аб уратаванні будслаўскай святыні, якая з’яўляецца не толькі цэнтрам духоўнага жыцця, але і ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацтва.

Біскуп Алег Буткевіч, а таксама Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец выехалі ў Будслаў.

З Газы (Астравецкі раён) у Будслаў былі скіраваны дадатковыя пажарныя разлікі, у распараджэнні якіх маюцца пажарныя драбіны вялікай даўжыні для тушэння даху на высокіх будынках.

catholic.by