Пажар у дзіцячым доме Ваўкавыска
Ноччу загарэўся дзіцячы дом у Ваўкавыску. Ратавальнікі эвакуявалі 51 дзіця ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў.
Як растлумачылі ў прэс-службе МНС па Гарадзенскай вобласці, агонь узнік на першым паверсе ў спальні. Супрацоўнікі дзіцячага дома адразу патэлефанавалі ратавальнікам і эвакуявалі 51 выхаванца. Агонь змаглі хутка патушыць. Пажар пашкодзіў ложак, закапціў сцены і столь у пакоі. Як мяркуецца, прычынай узгарання спецыялісты называюць кароткае замыканне зараднай прылады MP3-плэера, піша «Вечерний Гродно».