Пажар у міжнародным аэрапорце Бруселя
Міжнародны аэрапорт Бруселя цалкам блакаваны з-за моцнага пажару, як паведаміла тэлерадыёкампанія RTL.
«Аэрапорт Бруселя цалкам блакаваны ў гэты чацвер, пачынаючы прыкладна з 5-й гадзіны раніцы. Без сумневу, пажар, поўнае адключэнне электрычнасці і, як вынік, камп’ютарны збой паралізуюць нацыянальны аэрапорт», – гаворыцца ў паведамленні.
Са спасылкай на відавочцаў RTL паведамляе, што вылет авіярэйсаў пакуль не ажыццяўляецца, пасажыры не могуць увайсці ў будынак тэрмінала.
Паводле news.day.az
