Пажар у цэнтры Менска
Раніцай 29 лістапада ў цэнтры Менска ў 4-павярховым жылым доме на вуліцы Караля адбыўся пажар. Туды прыехалі некалькі пажарных машын і „хуткая”.
Моцнае ўзгаранне ліквідавалі ў двухпакаёвай кватэры на трэцім паверсе. Ратавальнікі інфармуюць, што гарэла маёмасць на кухні і ніхто з людзей не пацярпеў.
Па неафіцыйнай інфармацыі, пажар пачаўся падчас працы ў кватэры брыгады газавай службы.
Фота: twitter.com/112minsk
