Пажарныя ў Пінску атрымалі новую тэхніку



Аўтапарк Пінскага аддзялення Міністэрства надзвычайнах спраў (МНС) папоўніўся новай спецыялізаванай тэхнікай. Па асабістым рашэнні міністра МНС аўтамабіль будзе несці дзяжурства на пажарным посце ў вёсцы Парахонск Пінскага раёна.

Novy_Maszyn

З гэтай нагоды ў Парахонску адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з удзелам выратавальнікаў з усёй Берасцейшчыны. Намеснік кіраўніка рэгіянальнага аддзялення Віктар Шаўцоў паведаміў, што пінскі аўтапарк МНС укамплектаваны на ўсе сто адсоткаў, але абнаўленне не зашкодзіць:

– Кожны гаспадар хоча нешта лепшае, новае. Пажарнае абсталяванне з кожным годам становіцца больш уніфікаваным, больш новым і перспектыўным. Таму кожны чалавек жадае лепшага, але гэта не сведчыць пра тое, што на дадазены момант мы не ўкамплектаваныя і нам нечага не хапае.

Тэхнічнае папаўненне Пінскага аддзялення Міністэрства надзвычайнах спраў адбылося ў складаны час для аграрыяў і выратавальнікаў.

У сувязі з анамальнай спёкай у раёне ўжо зафіксаваны ўзгаранні пад час жніва і вогнішчам цалкам знішчаны склад сена ў гарадскім пасёлку Лагішын.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя