„Пазітыўны рух” шукае моладзевых лідараў у Пінску



Сярод моладзі Пінска выявілі лідараў, якія могуць супрацьдзейнічаць гандлю людзьмі, распаўсюду наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і парнаграфічных матэрыялаў. Агульнагарадскі конкурс праводзіўся пад патранажам грамадскай арганізацыі “Пазітыўны рух” ды мясцовых уладаў. Цяпер актыўныя маладзёны маюць праводзіць асветніцка-прафілактычную працу сярод сваіх аднагодкаў. Старшыня Пінскай арганізацыі “Пазітыўны рух” Аляксандр Павельчук вітае такі падыход да праблемы:

– Не хочацца зарабляць сваё шчасце, а хочацца атрымаць яго адразу. Не хочацца зарабіць сабе грошай, а хочацца пайсці іх украсці, або яшчэ нейкім шляхам іх атрымаць, але толькі не зарабіць. Гэтыя маральныя прынцыпы ў бацькі ў многіх маладых людзей не заклалі ў тым узросце, калі яны ляжалі папярок ложка.

На думку арганізатараў акцыі, сярод моладзі павінна баць актыўная група, якая не абыякавая да праблем аднагодкаў, і тым самым стварае альтэрнатыву для выбару паміж добрым і кепскім.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя