Педагог: Анлайн-навучанне можа быць нічым не горшым за афлайн



Галоўнае — гэта тое, якія менавіта падыходы абіраюць самі педагогі.

У гэтым пераканая кандыдат педагагічных навук, навуковы кіраўнік праекта „Акадэмія Дырэкторыі” Кацярына Куксо. Настаўнікі ў Беларусі проста не былі падрыхтаваныя да пераходу на дыстанцыйныя платформы для ўзаемадзейнічання з вучнямі, — распавяла эксперт у галіне адукацыі:

– Па-першае, па-іншаму будуецца камунікацыя, то-бок, у анлайн-адукацыі менш асабістага кантакту, але пры анлайн-адукацыі часам больш магчымасцяў зрабіць індывідуальны навучальны план, бо ў кожнага вучня ёсць нейкі час, які ён можа неяк выкарыстаць для таго, каб вырашаць больш простыя, ці больш цяжкія заданні.

Як адзначыла Кацярына Куксо, ёсць таксама пазітыўныя прыклады дыстанцыйнага навучання. Некаторыя настаўнікі разам з IT-кампаніямі робяць цікавыя курсы, не толькі для дзяцей.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя