Пенсія павінна быць годнай



Некаторыя віды пенсій павышаныя ад пачатку лютага. Гэта чарговы рост сацыяльных выплат. Пералік пройдзе па мінімальных працоўных і сацыяльных пенсіях, даплаты людзям сталага ўзросту ад 75 гадоў, а таксама асобным катэгорыям пенсіянераў.

Даплата складзе па традыцыі некалькі працэнтаў, — распавялі апытаныя на цэнтральных вуліцах жыхары Берасця:

– Не ведаю, як часта трэба павышаць, але трэба так, каб людзі годна жылі, усё жыццё адпрацаваўшы, і не хадзілі, не лічылі капейкі. Я лічу, што так павінна быць.

– Гэта складанае пытанне. Павінны атрымліваць хаця б рублёў 600-700 пенсіі, таму што, мяркуючы па нашых коштах, усё даражэе, і лекі, і прадукты, і жыццё, і ўсё. Таму, мне падаецца, нават 700 рублёў мала.

Мінімальны памер пенсіі па ўзросце ў Беларусі складае каля 250 рублёў. Сацыяльныя пенсіі — прыкладна ад 170 да 260 рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце