Пенсіянер выйграў справу супраць ДАІ



2014-08-06_vasilevicz_vyigranaja sprava (foto)Сцяпан Сцепанюк атрымаў пастанову суда Бярозаўскага раёна, згодна з якой рашэнне ДАІ пра пакаранне яго штрафам у 390 тысяч рублёў адмяняецца. Суд прыняў пастанову паводле хадайніцтва мясцовай пракуратуры, куды пенсіянер і звярнуўся са скаргай:

У Бярозе не створаны ўмовы для раварыстаў. Я лічу, што трэба зрабіць калектыўную заяву і звярнуцца ў Бярозаўскі гарвыканкам, каб яны стварылі ўмовы для праезду веласіпедыстаў. Калі яны зробяць усе умовы для нас – тады няхай і караюць. За свае правы трэба змагацца. І я гэта заўсёды раблю.

Сцяпан Сцепанюк – адзіны раварыст з Бярозы з больш чым паўтысячы пакараных, які звярнуўся са скаргай на незаконныя дзеянні інспектараў ДАІ. І выйграў справу.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза