Пенсіянер з Малой Сваротвы дамагаецца справядлівасці



Пабіты ў вёсцы Малая Сваротва  Баранавіцкага раёна “новымі” маладымі беларусамі пенсіянер  Іван Афанасік не змог дамагчыся справядлівага разбіральніцтва сваёй справы.

Участковы Баранавіцкага РАУС лейтэнант Віталь Раманюк разбіраўся ў інцыдэнце несумленна і непрафесійна. Усё зрабіў для таго, каб пакаранне вінаватых было мінімальным, кажа  Іван Афанасік:

– Прыехаў участковы Раманюк, і я даказваю, што адзін трымаў, а другі біў. Ён мне кажа, што той, хто трымаў, не нясе адказнасці. Больш за тое, участковы на яго гаворыць Жэня, а той да яго таксама па імені звяртаецца.

Паводле Івана Афанасіка, такія дзеянні людзей у пагонах, калі злачынцы адчуваюць беспакаранасць і ўседазволенасць, прыводзяць да новых хуліганскіх ці крымінальных інцыдэнтаў. Камерсант Яўген Мырлін, які пабіў пенсіянера, сваіх замашак фізічнай расправы не пакінуў.

Кажа Іван Афанасік:

– 4 чалавекі ў яго працавалі на рамонце старой школы. З імі ён не разлічыўся, а аднаго з іх таксама пабіў.

Участковы Віталь Раманюк адзначыўся ў жніўні мінулага года тым, што сфальсіфікаваў пратаколы ў справе журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай, за якія не панёс пакарання. Кіраўнік райаддзела падпалкоўнік Эдуард Вільчкоўскі “прыкрыў” падначаленага. У справе Афанасіка зноў фігуруе ўчастковы Раманюк і чарговы раз, па словах Афанасіка, яго “прыкрыў” кіраўнік Вільчкоўскі. Пенсіянер звярнуўся са скаргай у вобласць.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя