Пенсіянерка Алена Гнаўк зноў падазраваная па крымінальнай справе



Пенсіянерку Алену Гнаўк з вёскі Ткачы Пружанскага раёну падазраюць у арганізацыі званка з пагрозамі пракурору Міхаілу Булыгіну. Па ініцыятыве Булыгіна быў створаны другі крымінальны працэс Гнаўк за абразу Лукашэнкі. Ён прымаў непасрэдны ўдзел у гэтым працэсе.

У той дзень, як быў судовы працэс па справе Гнаўк, прозвішча Булыгіна з усімі дадзенымі было ўнесена ў Чорную кнігу. Сілавікі вырашылі, што гэта помста з боку жанчыны. Сама спадарыня Алена дапускае думку, што гэта можа быць інсцэніроўка з боку спецслужбаў, каб закрыць ёй рот:

– Ці быў той цікавы званок у адрас гэтага пракурора? Я думаю, гэтая справа справакаваная КДБ. Магчыма, быў званок свайго чалавека, але трэба на конт гэтага званка, нібыта ананімнага, з гэтымі пагрозамі, каб была ўзбуджана крымінальная справа. І каб былі ўсе гэтыя дзеянні, калі яны бяруць тэлефоны, магчыма з такім разлікам, што яшчэ могуць нешта знайсці, каб яшчэ за нешта зачапіцца.

Паводле Алены Гнаўк, пакаранне па гэтым артыкуле да 7 год зняволення. Нягледзячы на трохгадовую “дамашнюю хімію”жанчына адкрыта і публічна выражае свае думкі. Што надта не падабаецца ўладам.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя