Пенсіянерка за перамены



У Берасцейскіх незалежных Telegram-каналах цягам апошніх месяцаў, раз-пораз з’яўлялася інфармацыя пра пратэставую актыўнасць людзей сталага веку. Называлі гэтыя шэсці з бел-чырвона-белай сімволікай па-рознаму: „Маршам пенсіянераў”, або „Маршам мудрасці”. Мэтаю іх быў пратэст супраць вынікаў прэзідэнцкай кампаніі і гвалту сілавікоў.

Ілюстрацыйнае фота.

Супрацоўнікі сілавых органаў толькі пільнавалі, але не затрымлівалі ўдзельнікаў гэтых маршаў, аднак ад нядаўна гэта змянілася. У ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця апынуліся некалькі пенсіянераў і змяшчалі іх туды пад варту да разгляду адміністрацыйных справаў датычных парушэння заканадаўства аб „масавых мерапрыемствах”. Пра сваё затрыманне і свае погляды распавядае 70-гадовая пенсіянерка, якая прадставілася Валянцінай Анатольеўнай.

Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Валянціна Анатолеўна распавяла і пра наяўнасць сярод свайго атачэння знаёмых сталага веку з падобнымі як у сябе палітычнымі перакананнямі. Таксама яна паведаміла пра тое што амаль цалкам спыніла стасункі з людзьмі свайго ўзросту з супрацьлеглымі поглядамі. Пытанне „Ці не прывядзе гэта да канфліктных сітуацыяў у будучыні і не пашырыць раз’яднання ў беларускім грамадстве?” засталося пакуль без адказу.

Беларускае Радыё Рацыя