Пенсіянеркі паскардзіліся ў Адміністрацыю прэзідэнта



Баранавіцкія пенсіянеркі, што гандлююць на Кааператыўным рынку ўжываным таварам, звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта.

IMG_2190Пенсіянеркі-гандляркі  просяць вярнуць іх на крытыя рады рынка. Больш за месяц таму  яны былі выселены дырэктарам рынка Васілём Саўчанкам пад адкрытае неба, кажа Марыя Івашка:

– За месца з нас бяруць, прадалі мы тавар ці не. Даху няма, а калі снег ці дождж пойдзе? Мы – пенсіянеры. Якія ў нас пенсіі, і якія ў крамах кошты? Нам сказалі, што прадуктамі і ўжыванымі рэчамі разам гандляваць нельга. А чаму ж у Еўраоптах і каўбасамі, і парашкамі, і абуткам гандлююць? Ім усё можна!

Дырэктар рынка Васіль Саўчанка лічыць высяленне часовай мерай. Пенсіянеркам будуць упарадкаваныя новыя месцы, але пакуль няма на гэта сродкаў, кажа Саўчанка:

– Ёсць прадпісанне санэпідэмстанцыі, што ёсць зона гандлю харчовымі прадуктамі і нехарчовымі. Мы часова пенсіянерак адсялілі ў іншае месца, туды, дзе зона нехарчовых тавараў.

Звярнуцца ў Адіміністрацыю іх змусіла маўчанне гарадскога выканаўчага камітэта, куды пенсіянеркі напісалі больш за месяц таму. А не за гарамі даджлівае надвор’е, не з добрага жыцця мы тут стаім, кажуць старыя.

[Not a valid template]

 

zxcv

Беларускае Радыё Рацыя