Пенсіянеру з Наваполацка прысудзілі 15 сутак
15 гадоў таму
Пенсіянеру з Наваполацка Анатолю Трубкіну прысудзілі 15 сутак арышту.

Ён мае 69 гадоў, з’яўляецца інвалідам па зроку, хварэе на дыябет, а нядаўна перажыў інсульт.
Затрыманне адбылося падчас вобшуку кватэры. Вобшук быў звязаны з грамадскай дзейнасцю сына ў замежжы – актывіста Аляксея Трубкіна, які з 2006 не жыве ў Беларусі.
