Пенсіянеры ўсё ж змогуць атрымліваць пенсію па савецкім пашпарце



У беларускіх пенсіянераў, якія адмовіліся мяняць старыя пашпарты на біяметрычныя па рэлігійных перакананнях, з’явіцца магчымасць атрымліваць пенсіі.

image63467

Канстытуцыйны суд прыняў кампраміснае рашэнне “Аб прававой нявызначанасці і прававым рэгуляванні пасведчанняў асобы пры назначэнні пенсій”, кажа праваабаронца Уладзімір Малей, да якога пакрыўджаныя вернікі звярнуліся па дапамогу:

– Далі месячны тэрмін Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, каб распрацаваць гэтае пасведчанне і на падставе гэтага пасведчання прызначаць пенсію. Нарэшце Канстытуцыйны суд прызнаў парушэнне права на сацыяльнае забеспячэнне грамадзян. Мы пачалі ў 2008, цяпер ужо 2014 год, грамадзяне жывуць без сродкаў да існавання.

Цягам апошніх гадоў вернікі выкарысталі ўсе магчымасці прававой абароны і дайшлі да Камітэта па правах чалавека ААН, дзе іх заяву зарэгістравалі.

Беларускае Радыё Рацыя