Пенсію павялічылі. Ці дастаткова?
“Дадуць 5 %, а забяруць 15”. Так кажуць пенсіянеры пра чарговае павышэнне пенсій. Большасць апытаных задаволена павышэннем. “Хоць штосьці”, кажуць людзі. А для таго, каб не хварэць, лепш пра грошы не думаць, раіць пенсіянерка, якой удалося такім чынам захаваць здароўе. Калі жыць нармальна, то пенсіі больш за 2,5 мільёны хапае на 2 тыдні і толькі на ежу, робяць сумныя вынікі пажылыя:
– Заўжды паднімаюць пенсію, калі цэны растуць.
– Я адна жыву, мне пенсіі не хапае. Палова ідзе на лекі, за кватэру заплаціш і жыць няма на што.
– Што такое 5 працэнтаў. І булкі хлеба не будзе. А цэны ў два разы большыя будуць.
– У мяне пяцёра ўнукаў, двое дзяцей. Хочацца ім дапамагчы. Кручуся. І на работы калгасныя бегаю. І на рынку сваё крыху прадаю з агароду. І так выкручваюся.
– Гэтае павышэнне, каб пазатыкаць людзям раты, пусціць пыл у вочы.
Людзі разумеюць, што павышэнне пенсій і цэнаў – гэта інфляцыя і бяда для дзяржавы. Эканомікі, па сутнасці няма, кажа адна з пенсіянерак.
Беларускае Радыё Рацыя