Пераадольваючы бар’еры



Тэлемост з дапамогай сучасных інтэрнэт-камунікацый хочуць зладзіць людзі з абмежаванымі магчымасцямі з польскага і беларускага бакоў. Усяго будзе арганізавана чатыры анлайн-канферэнцыі ў рамках праекту ’’Пераадольваючы бар’еры – партнёрства Люблін-Замасць-Уладава-Берасце для актывізацыі інвалідаў’’. Адзін з галоўных каардынатараў з беларускага боку, старшыня грамадскага аб’яднання ’’Інвалід і асяроддзе’’ Іван Шмыга расказвае пра фармат бліжэйшай сустрэчы ў сеціве:

– Мы хочам расказаць люблінскаму боку пра нашыя посьпехі ў працы керамічнай майстэрні “Керам-арт”. Чакаем кантсруктыўнай палемікі.

„Такім чынам, мы хочам стварыць дыялог паміж дзвюма краінамі пра магчымасці ды ўмовы для жыцця і працы людзей-інвалідаў з Польшчы і Беларусі, але ў межах сваіх краінаў“, – азначыў Іван Шмыга.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота u74.ru