Перад навагоднімі святамі лясы бяруць пад ахову
Каб перадухіліць незаконную высечку елак да навагодніх святаў, лясы краіны бяруцца пад ахову, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі. Варту і адмысловыя рэйды будуць ладзіць не толькі прадстаўнікі лясніцтваў. На дапамогу прыйдзе інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету і праваахоўнікі.
Штраф можа вагацца да 300 базавых велічыняў. Усё залежыць ад статусу парушальніка: фізічная ці юрыдычная асоба, а таксама статусу лясной тэрыторыі, адзначае ляснік Ігар Пацоўскі:
– Мы называем гэта ААПТ – гэта прыродная тэрыторыя, якая асоба ахоўваецца. Каб было зразумела простым грамадзянам – гэта запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі і г.д. І вось у залежнасці ад мэтавага прызначэння лясоў, шкода ад дрэва, якое ссеклі, у прыватнасці навагодняй ёлкі, ён павялічваецца. То бок, чым большая ахова лесу, тым шкода адпаведна большая.
Па інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, у краіне гандаль галоўным сімвалам навагодніх святаў – ялінкамі– пачнецца ўжо з 20 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя
