Перад прысудам знік таксіст, якога пасля выбараў моцна збіў АМАП



Перад прысудам знік таксіст, якога пасля выбараў моцна пабіў АМАП. Суд Кастрычніцкага раёна Гародні ўчора павінен быў вынесці прысуд па крымінальнай справе мясцовага таксіста Аляксея Лапы.

Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).  У якасці пацярпелых выступаюць два супрацоўнікі АМАПу – Арцём Логіш і Павел Конан.  Па версіі абвінавачвання, Аляксей 11 жніўня з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі наехаў на іх на машыне. Пры гэтым толькі ў Конана былі сінякі і ранкі.

У той дзень каля плошчы Дзекабрыстаў машыну Аляксея спынілі супрацоўнікі АМАПу, машыну разбілі, людзей выцягнулі і збілі, асабліва моцна пацярпеў Лапа, ён перанёс некалькі аперацый. Пракурор прасіў прысудзіць Аляксея Лапу да трох гадоў зняволення, але той не з’явіўся ў суд і цяпер абвешчаны ў вышук.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring96.org