Перад выбарамі настаўнікам павысілі заробкі
На Берасцейшчыне падвысілі заробкі настаўнікам і працаўнікам сферы адукацыі. Напрыклад, тарыфныя аклады кіраўнікоў установаў адукацыі павялічыліся ў два разы, у настаўнікаў-кантрактнікаў павышэнне склала 20 працэнтаў.
Старшыня абласнога аддзялення Прафсаюзаў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк звязвае такія дзеянні ўладаў з хуткімі прэзідэнцкімі выбарамі:
– Я балатавалася кандыдатам у Палату прадстаўнікоў ад дэмакратычных сілаў і ведаю старшынь камісій, якія ўжо 10—15 гадоў не мяняюцца. Як правіла гэта дырэктар школы, або верны намеснік. І лічу, што гэтая інфармацыя пра павышэнне зарабатнай платы настаўнікам не выпадковая. Большасць выбарчых участкаў знаходзіцца ў школах, а ў некаторых школах і па два выбарчыя ўчасткі.
У той жа час прадстаўнікі мясцовай улады заявілі, што такое павышэнне заробкаў педагогам – планавае, і ніякім чынам не звязана з прэзідэнцкімі выбарамі.
Беларускае Радыё Рацыя