Перайменаванне вуліц Фолюша адтэрмінавана
Больш за паўтары тысячы жыхароў мікрараёна Фолюш у Гародні выказалі сваё меркаванне падчас маніторынгу пры ЖЭСе – абсалютная большасць выказалася супраць перайменавання вуліц. Нумарацыя дамоў у мікрараёне Фолюш была зробленна яшчэ ў савецкі час і выглядае, да прыкладу, так: Фолюш 15/200. Гарадзенскі аблвыканкам правёў пасяджэнне абмысловай камісіі, якая вырашыла адкласці перайменаванне Фолюша як мінімум на месяц і яшчэ раз растлумачыць насельніцтву ўсе юрыдычныя і фінансавыя нюансы.
Жыхары мікрараёна засталіся на сваёй пазіцыі і хочуць пакінуць савецкую нумарацыю:
– Я асабіста катэгарычна супраць, таму што гэта чарговая спроба залезьці ў кішэню грамадзян. Для таго, каб зрабіць новую дакументацыю, трэба будзе за ўсё плаціць. Дзе ўзяць лішнія грошы. Толькі з нашай кішэні.
– Гэта сведчыць пра вельмі дзіўныя адносіны ўладаў да жыхароў, а гэта маль 2000 жыхароў Фолюша. Іх як бы праігнаравалі.
Ігар Банцар, грамадскі актывіст:
– Негатыўныя адносіны. Я лічу, што варта скарыстаць гэтыя сродкі на іншыя, больш важкія, мэты, у тым самым мікрараёне Фолюш.
На думку жыхароў, трэба правесці сустрэчу з мясцовымі дэпутатамі , каб яны сустрэліся ў выходны дзень з жыхарамі мікрараёна. Менавіта дэпутаты гарадскога савета напрацягу месяца павінны прымаць рашэнне аб перайменаванні вуліц Фолюша.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя