Перакрыццё мяжы мае палітычны характар
Перакрыццё мяжы паводле пастановы ўраду №705, дзе прычынай абмежаванняў названа пашырэнне інфекцыйнай хваробы Ковід -19, носіць хутчэй палітычны характар. Так мяркуюць рэгіянальныя палітыкі Гарадзеншчыны – сябры партыі БНФ Сяргей Мальчык і Вадзім Саранчукоў, а таксама сябра БХД Сяргей Верамеенка:
– Канешне ж, гэта спроба забараніць людзям вольна выязджаць. Гэта спроба, як і ў савецкія часы, зрабіць жалезную заслону для таго, каб магчымых актывістаў пазбавіць запаснога варыянту, каб пасля пераследу з’ехаць.
– Гэтыя крокі дакладна не прывядуць да вырашэння праблемы. Любое абмежаванне свабоды перамяшчэння, любое абмежаванне ў Беларусі, не прынясе станоўчага выніку, як яно запланавана.
– Сама гэтая пастанова абсурдная, таму што не выконвае гарантаваныя пункты, якія ёсць у Канстытуцыі. Свабода перамяшчэння грамадзянаў Беларусі павінна быць уласна свабоднай, калі на гэта няма ніякіх падстаў. Як гэта ўсё будзе выконвацца, я проста не разумею. Гэта абсурд.
Таксама прычынамі, на думку палітыкаў, могуць быць спробы абмежаваць фінансавую дапамогу рэпрэсаваным беларусам, не даць эміграваць працаздольнаму насельніцтву ў час пандэміі. Абмежавальная пастанова павінна ўступіць у сілу 20 снежня.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя