Перамога праваабаронцаў з Бярозы



 

Амаль праз год бярозаўскім праваабаронцам удалося пераканаць юрыдычны аддзел райвыканкама змяніць рашэнне аб масавых мерапрыемствах у частцы дамовы з міліцыяй.

Адсутнасць дамовы разам з падачай заявы на масавае мерапрыемства да апошняга часу была прычынай забароны мепрапрыемства.

rusetski_1

Згодна з пастановай Савета міністраў № 207 райвыканкам павінен сам узгадняць пытанне з міліцыяй наконт аховы парадку падчас масавых мерапрыемстваў, кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:

 На адным з судоў нам заяўлялі: у Пастанове Савета міністраў не ўказана, што рашэнне выканкаму павінна быць зменена, ў адпаведнасці з пастановай. Таму: пастанова сама па сабе, а рашэнне само па сабе. Але звароты ў Міністэрства юстыцыі, і ў аблвыканкам, і ў Савет міністраў падштурхнулі юрыдычны аддзел змяніць свой пункт гледжання. 

Праўда, у праваабаронцаў эйфарыі наконт таго, што зараз адчыніцца магчымасць праводзіць масавыя мерапрыемствы няма. Улада забараняе на пустым месцы і пры гэтым ведае, што суд гэтую забарону апраўдае.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя