Перамогу ў лідскай гульні Энкаўнтар “вырвалі” берасцейцы
У першай гульні праекта Энкаўнтар, што адбываўся ў Лідзе, пераможцам стала берасцейска-баранавіцкая зборная пад назвай Nota Bene. Каманда з’яўляецца неаднаразовай удзельніцай розных межрэгіянальных спабораў сярод экстрэмалаў і гэта яе першая перамога на падобных гульнях.
Гульня ў Лідзе складалася з 13 розных заданняў, падчас якіх трэба было прыкласці як фізічныя здольнасці, так і пры дапамозе кампутара адказаць на розныя загадкі.
Кажа адзін з арганізатараў гульні Дзяніс «Foster»:
– Ліда вялікі горад, таму тут мусіць развівацца Энкаўнтар.
Аляксандр Саенка, гулец:
– На мой погляд, гульні такога кшталту развіваюць чалавека і фізічна і разумова.
Сяргей, гулец:
– Спадабалася, што гульня прайшла ў іншым горадзе, у крыху іншым фармаце.
Праект Энкаўнтар існуе ў Гародні ўжо амаль 10 год і за гэты час у ім прыняло ўдзел амаль паўтысячы гарадзенцаў. У Лідзе гульні адбываюцца толькі другі год і пакуль у гэтым горадзе грае некалькі камандаў. Працяг гульняў праекта Энкаўтар, у якім могуць прыняць удзел маладыя каманды, пройдзе ў Гародні 16 студзеня.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня