Перамовы баранавіцкіх прадпрымальнікаў з мясцовымі ўладамі



На Баранавіцкім рынку адбыўся сход прадпрымальнікаў з удзелам адміністрацыі горада і прадстаўнікоў берасцейскіх абласных уладаў.

IMG_2199

На сход запрасілі толькі тых, хто падпісваў зварот у падтрымку полацкіх прадпрымальнікаў і наконт мараторыя на ўказ прэзідэнта № 222, паводле якога можна канфіскаваць тавар без сертыфікату.

29 з іх ужо праверыла падатковая інспекцыя.

Сход пачаўся з перапісу тых, хто падпісваў.

IMG_2191

Таму 12 чалавек з 32 падпісантаў паспяшаліся публічна адмежавацца:

Прадстаўнік адміністрацыі:

— Я адразу ўсіх запішу, што прысутнічалі такія вось прадпрымальнікі і далей будзем абмяркоўваць усе вашы пытанні і праблемы.

Чарнавус Мікалай Дзмітрыевіч напісаў зварот, вы чыталі?

 Жанчыны:

— Мы нічога не чыталі.

— Я не чытала, бо прыйшоў пусты ліст.

 Прадстаўнік адміністрацыі:

— Я зразумеў, але мне трэба зафіксаваць факт, колькі чалавек сапраўды прачыталі і падпісалі гэты дакумент. Таму, прашу падняць рукі, хто не бачыў, але падпісаў.

 Жанчына:

— Ніхто гэтага не чытае ад пачатку да канца. Нам прыйшлі і сказалі: гэта ў падтрымку таго і таго, мы і падпісалі.

— А што, калі нам патрэбная каналізацыя?

Нягледзячы на адмову дванаццаці чалавек, кіраўніцтва абяцала вырашыць шматлікія праблемы, пастаўленыя ў звароце.

Поўны рэпартаж слухайце ў далучаным файле.

IMG_2201

IMG_2198

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы