Перанесены разгляд касацыйнай скаргі Змітра Лупача



Разгляд касацыйнай скаргі глыбоцкага журналіста Змітра Лупача ў Віцебскім абласным судзе перанесены. Ён быў прызначаны на 12 жніўня. Журналіст прыехаў на суд за 220 кіламетраў, а яго адвакат ехала з Менска, каб прабыць там некалькі хвілінаў і пачуць пра перанос справы.

2015-07-23_sud_lupach

Зміцер Лупач не выключае, што адтэрміноўка разгляду касацыйнай скаргі можа быць і нейкім чынам звязаная з заявай Аляксандра Лукашэнкі прадстаўнікам незалежных СМІ наконт абяцанняў разабрацца ў праблеме штрафавання журналістаў за супрацу з замежнымі рэдакцыямі без акрэдытацыі.

– Працэс працягваўся дзесьці паўтары хвіліны. Суддзя сказала, што суд пераносіцца на тыдзень, на 19 жніўня, у сувязі з тым, што трэба дадаткова вывучыць маю справу. Канешне, хочацца верыць, што будзе нешта пазітыўнае з гэтага.

Зміцер Лупач быў аштрафаванага на 4,5 мільёны рублёў за супрацу без акрэдытацыі з замежным СМІ 23 ліпеня Глыбоцкім раённым судом.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае