Перапахавалі парэшткі 45 вайскоўцаў Другой сусветнай вайны
У сераду, 15 верасня, у вёсцы Дзераўная Слонімскага раёна адбылося ўрачыстае перапахаванне ваеннаслужачых, якія загінулі на Слонімшчыне летам 1941 года.
У афіцыйнай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва Слонімскага райвыканкама, вайскоўцы, гараджане і школьнікі мясцовай школы.
Парэшткі 45 вайскоўцаў былі адшуканы сёлета на тэрыторыі Слонімскага раёна пошукавай грамадскай арганізацыяй “Бацькаўшчына”, якой кіруе Аляксандр Дударонак. З усіх знойдзеных вайскоўцаў удалося ўстанавіць толькі адно імя Пятра Чалянкова, астатнія – невядомыя. Парэшткі ўсіх пахавалі ў брацкай магіле каля помніка ў вёсцы Дзераўная.
Хвілінай маўчання і, паводле традыцыі, мірнымі зброевымі залпамі ўшанавалі іх памяць, тых, хто загінуў у першыя дні мінулай вайны.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя